Вывазіць медычныя тавары з Беларусі забаранілі яшчэ на месяц


Беларусь падоўжыла забарону на вываз медычных тавараў да 1 ліпеня.

Адпаведную пастанову Савету Міністраў ад 28 траўня №319 афіцыйна апублікаваў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Раней забарона дзейнічала да 1 чэрвеня, цяпер яе працягнулі на месяц.

Hавiны
Урад забараніў вываз з Беларусі апаратуры для кіслароднай тэрапіі
2020.04.22 09:48

Выключэннем з’яўляюцца тавары, вываз якіх дазволіла Міністэрства аховы здароўя з указаннем звестак аб наменклатуры, колькасці, кошту такіх тавараў, а таксама аб арганізацыі, якая іх вывозіць.

У такім разе дазволены вываз медычных масак, халатаў, камплектаў ахоўнага адзення для лекараў, апаратуры для кіслароднай тэрапіі ды штучнага дыхання (акрамя апаратуры, якую ўжываюць выключна для азонавай або аэразольнай тэрапіі).

МГ belsat.eu

Стужка навінаў