Вытворцы алкаголю, расейскія кампаніі і мабільныя аператары – самыя буйныя падаткаплатнікі ў Менску


Паводле Міністэрства па падатках і зборах, за студзень-жнівень 2016-га ад менскіх падаткаплатнікаў у кансалідаваны бюджэт Беларусі паступіла Br 6,5 млрд.

Сярод сталічных падаткаплатнікаў на недзяржаўны сектар эканомікі прыпадае 66,5 % паступленняў, на арганізацыі дзяржаўнага сектара эканомікі – 29,9 %, на індывідуальных прадпрымальнікаў – 1,7 %, на фізічных асобаў – 1,9 %.

Самымі буйнымі падаткаплатнікамі ў Менску сталі:

  • ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» (самы прыбытковы ААТ у Беларусі)
  • ЗТАА «Лукойл Белоруссия»
  • ТАА «Табак-инвест»
  • РУП «Минскэнерго»
  • ЗАТ «Минский завод виноградных вин»
  • ЗТАА «Газпромнефть-Белнефтепродукт»
  • УП «Велком»
  • ЗАТ «Белорусская нефтяная компания»
  • СТАА «Мобильные ТелеСистемы»
  • ААТ «МИНСК КРИСТАЛЛ» – кіруючая кампанія холдынгу «МИНСК КРИСТАЛЛ ГРУПП».

ЮВ, belsat.eu, паводле ej.by

Стужка навінаў