Выступ Лукашэнкі перад парламентам. Онлайн


Сёння кіраўнік краіны выступае перад парламентам. Зазвычай у сваім пасланні да народу і Нацыянальнага сходу кіраўнік Беларусі акрэслівае мэты на бліжэйшы год.

12:32. Выступ скончыўся нечакана хутка. Мы таксама заканчваем нашую трансляцыю. Дзякуй за ўвагу!

12:30. І журналісты ў праблемах краіны вінаватыя:

«За забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве нясуць адказнасць таксама медыі. Тыя выданні, якія распальваюць жарсці, сеюць варожасць у грамадстве, заклікаюць да супрацьпраўных дзеянняў, наносяць шкоду грамадству і краіне. На жаль, сёлета мы сутыкнуліся з адкрыта правакатарскай дзейнасцю прадстаўнікоў нашых «апазіцыйных» і шэрагу замежных выданняў».

12:05. Зноў пра «вам мала Украіны»:

«Вы ж бачыце, да чаго прывяла вашая палітыка ва Украіне, і з чаго пачалося. Я не хачу, каб у Беларусі такое адбылося. Не хачу збіваць, страляць у сваіх людзей. Я прыняў рашэнне не дапусціць гэтыя сутыкненні. Людзі з боепрыпасамі, са зброяй з усіх бакоў пруць у краіну. Што мне пасля скажа народ, калі пачнуць ірваць на кожным скрыжаванні?»

11:45. Выказваецца Аляксандр Лукашэнка і пра адукацыю:

«Навучанне і вытворчасць. Дзве гадзіны ў аўдыторыі – і паехалі ў поле да станка, дзве-тры гадзіны там. І цікавей будзе вучыцца, і чалавек ужо будзе атрымліваць веды, неабходныя для таго, каб працаваць на гэтым станку, груба кажучы».

11:35. Кіраўнік краіны абураецца беларускімі падручнікамі:

«Я думаў, што мы не тое зрабілі ў гуманітарнай сферы: гісторыя, літаратура і гэтак далей, але мы наламалі дроў у матэматыцы, фізіцы, што страшна глядзець на падручнікі. Каго вы там рыхтуеце!»

«І імпічмент, і ледзь не забіць-застрэліць мяне хацелі. Мясніковіча ўжо на слупе вешалі на плошчы перад Палацам Рэспублікі», – Лукашэнка згадвае пра цяжкія часіны свайго прэзідэнцтва.

11:15. Пра дзяржслужбоўцаў:

«Няма такой краіны, дзе менш дзяржслужбоўцаў на пэўную колькасць насельніцтва, чым у Беларусі».

11:00. Лукашэнка Качанавай:

«Мы змагаемся з бюракратызмам і валакітай, Наталля Іванаўна, вы адказваеце за гэта. Дырэктыву кіраўніка краіны ў гэтым плане ніхто не адмяняў. Пачынайце!»

10:50. Тарыфы ЖКГ будуць расці, вынікае са словаў кіраўніка краіны:

«Мы вымушаныя іх паступова павышаць, інакш рэальнага аздараўлення эканомікі не дабіцца».

10:43. Відаць, высноваў пасля маршаў недармаедаў, ніхто не зрабіў.

«Канцэпцыя – прымусіць кожнага працаваць. І мы маем гэты досвед, досвед савецкіх часоў», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

10:40. Лукашэнка, каментуючы дэкрэт аб дармаедах згадаў 350 тысяч беспрацоўных, адзначыўшы, што 150 тыс. асобаў ужо вызваленыя (ад падатку на дармаедства).

10:35. Пра рэгіёны, забруджаныя пасля Чарнобыльскай катастрофы:

«Калі мы крычалі пад гукі нашых нацмэнаў: «Ах, Чарнобыль, Чарнобыль, бегчы з поўдня на поўнач».

Аляксандр Лукашэнка пра Менскія пагадненні:

10:20. «Службовыя асобы разумеюць, што хлусіць небяспечна. З майго боку ціск на ўсе галіны ўлады будзе толькі ўзмацняцца».

10:05. Усім добры дзень! Мы пачынаем нашую тэкставую трансляцыю.

Менчукі распавялі «Белсату», пра што яны б запыталіся ў кіраўніка краіны.

Стужка навінаў