Выступ апазіцыйнага кандыдата не апублікавалі ў дзяржаўным выданні праз цэнзуру


Кіраўніцтва РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» адмовіла ў публікацыі перадвыбарчай праграмы кандыдаткі ад партыі АГП Дзіяне Чарнушынай. У дзяржаўнай газеце палічылі, што ў яе выступе маюцца прыкметы «абразы і паклёпу ў дачыненні да службовых асобаў Рэспублікі Беларусь». Пра гэта ў сваім Facebook напісаў палітык Анатоль Лябедзька.

Дзіяна Чарнушына балатуецца ад партыі АГП па Менскай-Каменнагорскай выбарчай акрузе №101. Кандыдатка звярнулася ў газету «Звязда» з просьбай апублікаваць яе перадвыбарчую праграму. Але выданне адмовіла Дзіяне. У адказ з боку рэдакцыі пазначаецца, што нібыта ў яе публікацыі маюцца прыкметы парушэння артыкулу 47 Выбарчага кодэксу, які забараняе агітацыю пры правядзенні якой ажыццяўляецца абраза і паклёп у дачыненні да службовых асобаў.

Фота: facebook Анатоля Лябедзькі

«Цэнзура на БТ перадала эстафету друкаваным выданням. У праграме ўбачылі прыкметы абразы кіраўніцтва Беларусі. Асаблівасць гэтай праграмы, што ў яе складанні прынялі ўдзел тысячы грамадзянаў краіны. Менавіта, з 5 тысячаў пытанняў сфарманых Лукашэнку, былі адабраны 25, якія і сталі часткай перадвыбарчай праграмы Дзіяны Чарнушынай. Але адказваць на пытанні Лукашэнка не прывык. Як следства – табу…», – напісаў Анатоль Лябедзька.

Цягам бягучага тыдня выступы некалькіх кандыдатаў у дэпутаты так і не патрапілі ў эфір на дзяржаўным тэлебачанні і радыё.

Аб’ектыў
Агітацыйная кампанія распачалася – кандыдатаў разганяюць
2019.10.21 22:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў