Выстава беларускіх фатографаў пра пратэсты адкрылася ў Варшаве. Сярод аўтараў – карэспандэнтка «Белсату»


Адкрыццё выставы «Беларусь абуджаная», дзе прадстаўлены працы аўтараў, якія супрацуюць з «Белсатам». Варшава, Польшча. 26 лістапада 2020 году.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Сёння, 26 лістапада ў Варшаве адкрылася выстава «Беларусь абуджаная». На выставе паказаныя фотаздымкі беларускіх фатографаў, якія здымаюць беларускія пратэсты. Праз пандэмію каронавіруса выстава праходзіць на вуліцы.

Адкрыццё выставы «Беларусь абуджаная», дзе прадстаўлены працы аўтараў, якія супрацуюць з «Белсатам». Варшава, Польшча. 26 лістапада 2020 году.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Свае працы прадставілі Ірына Арахоўская (Белсат), Дар’я Буракіна, Вольга Шукайла, Вадзім Заміроўскі (TUT.by), Надзея Бужан (Наша Ніва), Сяргей Сацюк (Naviny.by), Максім Маліноўскі, Аляксандр Ружачка, Максім Тарналіцкі і Улад Барысевіч (Onliner.by).

Адкрыццё выставы «Беларусь абуджаная», дзе прадстаўлены працы аўтараў, якія супрацуюць з «Белсатам». Варшава, Польшча. 26 лістапада 2020 году.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Мінакі Варшавы змогуць убачыць выставу дзякуючы прэс-клубу «Беларусь», прэс-клубу «Polska» і інфармацыйнаму офісу «Беларусь у фокусе», Фонду міжнароднай салідарнасці і Міністэрству замежных спраў Польшчы.

Адкрыццё выставы «Беларусь абуджаная», дзе прадстаўлены працы аўтараў, якія супрацуюць з «Белсатам». Варшава, Польшча. 26 лістапада 2020 году.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

На адкрыццё выставы завіталі чальцы Прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка, Сяргей Дылеўскі і Вольга Кавалькова.

Адкрыццё выставы «Беларусь абуджаная», дзе прадстаўлены працы аўтараў, якія супрацуюць з «Белсатам». Варшава, Польшча. 26 лістапада 2020 году.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Таксама на выставу завіталі беларусы, якія цяпер з розных прычынаў жывуць у Польшчы. Сярод іх былі і ахвяры гвалту 9-11 жніўня.

Адкрыццё выставы «Беларусь абуджаная», дзе прадстаўлены працы аўтараў, якія супрацуюць з «Белсатам». Варшава, Польшча. 26 лістапада 2020 году.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Калі вы знаходзіцеся ў Варшаве, вы можаце паглядзець выставу да 15 снежня на плоце ля ўвахода ў Уяздоўскі парк з вуліцы Пенкнай.

Адкрыццё выставы «Беларусь абуджаная», дзе прадстаўлены працы аўтараў, якія супрацуюць з «Белсатам». Варшава, Польшча. 26 лістапада 2020 году.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

belsat.eu

Стужка навінаў