Высокапастаўлены вайсковец на пахаванні расейскіх падводнікаў: яны перадухілілі «катастрофу планетарнага маштабу»


Высокапастаўлены вайсковец заявіў на пахаванні падводнікаў, якія загінулі ў Баранцавым моры, што маракі перадухілілі катастрофу, паведамляюць «Адкрытыя медыі».

«Коштам свайго жыцця – выратавалі жыцці сваіх таварышаў, выратавалі карабель, не дапусцілі катастрофы планетарнага маштабу», – сказаў ваенны, імя якога расейскае выданне не прыводзіць.

Што менавіта зрабілі маракі, вайсковец не сказаў.

«Адкрытыя медыі» адзначаюць, што пахаванне ў Пецярбургу праходзіла ў закрытым рэжыме. Уваход на могілкі і доступ да магілаў маракоў ахоўвала Расгвардыя.

Падводнікаў пахавалі побач з мемарыялам у памяць аб загінулых на атамнай падводнай лодцы «Курск».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў