«Вышаградская чацвёрка» дапаможа Беларусі ў выпадку паўторных выбараў


Краіны Вышаградскай чацвёркі ўхвалілі своеасаблівы «план Маршала» для Беларусі. Яго могуць рэалізаваць у выпадку правядзення ў нашай краіне паўторных выбараў, паведамляе PAP.

План дапамогі для Беларусі ў выпадку правядзення паўторных выбараў падчас наступнага саміту Еўразвязу прадставіць кіраўнік ураду Польшчы Матэвуш Маравецкі.

«План Маршала», які прадугледжвае дапамогу Беларусі, узгаднілі краіны Вышаградскай групы. Мяркуецца стварэнне пэўнай «дарожнай мапы» захадаў ЕЗ, у межах якіх прадугледжваецца стварэнне стабілізацыйнага фонду, выкарыстанне шэрагу іншых фінансавых момантаў.

Фотарэпартаж
«Рві дыктатуру, як Маша пашпарт». Пазітыўная атмасфера з Марша герояў. ШМАТ ФОТА
2020.09.14 00:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў