Выпускнік акадэміі мастацтваў зняў дзіцячы фільм на беларускай мове


Сёлетні выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ян Лысы зняў кароткаметражны фільм на беларускай мове «Краіна плачу». Стужка была абароненая ў якасці дыпломнай працы. Ян Лысы быў адзіным, хто абараняў дыплом па-беларуску, падрабязнасцямі аўтар падзяліўся з belsat.eu.

Ян Лысы навучыўся на спецыяльнасці тэлеаператарства, але, паводле яго, заўжды цікавіўся кіно ў цэлым.

«Я з дзяцінства марыў самастойна прыдумляць літаратурную аснову, а затым экранізаваць свае ідэі. Ды і яшчэ так, каб максімальна трымаць усе складаючыя фільма ва ўласных руках», – адзначыў аўтар ў каментары belsat.eu.

Ян Лысы

Ян Лысы падкрэсліў, што любіць творы пра дзяцей і з улікам таго, што «такога кіно ў нашыя дні вельмі мала», даўно вырашыў прысвяціць дзецям не адзін фільм.

Фільм «Краіна Плачу» натхнёны таксама нямецкім рамантызмам. Ён расказвае гісторыю пра дзяўчынку, якая марыць жыць у казачным свеце, замест шэрай паўсядзённай рэчаіснасці.

Hавiны
«Безыменныя людзі». Беларуска зняла мастацкі фільм пра бесхацінцаў
2019.10.15 17:41

«Адзінае яе адрозненне ад простага дзіцятка ў тым, што яна сама жыве ў казачным свеце, і як раз яго лічыць сваёй шэрай рэчаіснасцю, а пра наш свет марыць, як пра казку», – гаворыць аўтар.

Галоўную ролю ў фільме згуляла Эва-Сафія Чарухіна.

Зараз аўтар думае ўзяць удзел у кінематаграфічным конкурсе або фестывалі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў