«Выпіў крыху каньяку». Фядынічу вынеслі першае папярэджанне


Лідару Незалежнага беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзю Фядынічу вынеслі першае афіцыйнае папярэджанне за парушэнне ўмоў адбыцця пакарання.

Hавiны
Затрымалі лідара прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча
2019.03.30 18:34

Паводле ўмоваў «хатняй хіміі», кіраўнік прафсаюзу не можа знаходзіцца за межамі кватэры пазней 19:00 у будныя дні, а таксама ў выходныя. Апроч таго, яму забаронена ўжываць алкаголь усе чатыры гады пакарання. Міліцыянты ж могуць прыйсці дадому да Фядыніча ў любы час, каб пракантраляваць выкананне ўмоў.

Па словах самога лідара прафсаюзу РЭП, у яго два дні быў вельмі высокі ціск, паведамляе palitviazni.info.

«Пад рукой лекаў не аказалася, калегі параілі выпіць крыху каньяку. Так і зрабіў. А каля дома ўжо чакала міліцыя», – сказаў ён.

Са слоў прафсаюзнага лідара, медычны агляд паказаў у яго крыві наяўнасць алкаголю.

Hавiны
Затрыманага ў сваёй кватэры Фядыніча вызвалілі
2019.03.31 10:48

Нагадаем, што лідара прафсаюзу РЭП затрымалі ўвечары 30 сакавіка ў ягонай кватэры. Але ўжо ўвечары таго ж дня яго вызвалілі.

Суд Савецкага раёну Менску 24 жніўня 2018 года пакараў кіраўнікоў прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка 4 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, прызнаўшы іх вінаватымі ў нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Праваабаронцы і грамадзянская супольнасць Беларусі лічыць пераслед Фядыніча і Комліка палітычна матываваным.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў