Парты для вашывых вучняў і оргіі з падлеткамі. Жыццё ў вёсцы на мяжы з Расеяй


Паглядзіце, як выглядае жыццё ў вёсцы Малое Сітна Віцебскай вобласці.

Былы палітвязень Павел Севярынец правёў некалькі год жыцця ў маленькай выміраючай вёсцы Малое Сітна, што на мяжы з Расеяй, у Віцебскай вобласці.

«Ёсць у школе парты для вашывых дзяцей (то бок, якія маюць вошы і не збіраюцца ад іх вылечвацца, бацькі не дбаюць проста), і ёсць для чыстых дзяцей», – распавёў у нашым ток-шоу «Форум» лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

У Малым Сітне ён адбываў тры гады «хіміі» за арганізацыю масавых пратэстаў на Кастрычніцкай плошчы ў 2004 годзе, калі Аляксандр Лукашэнка правёў незаконны рэферэндум і легалізаваў свой трэці тэрмін прэзідэнцтва. Увесь гэты час палітык працаваў на высечцы лесу.

«Да “хімікаў”, якія прыязджалі туды і вельмі часта мяняліся, пастаянна хадзілі некалькі дзяўчат-падлеткаў. Хлопцы 18-20 гадоў з гэтымі дзяўчатамі – усю ноч «галівуд». І ніякіх абураных бацькоў побач, ніякіх школьных настаўнікаў. То бок з гэтым змірыліся абсалютна ўсе», – узгадвае Павел Севярынец.

Паводле яго, аборт у 15 гадоў для Малога Сітна – штодзённасць. «Дзяўчына, якая разам з намі цягала бярвенне (гэта «штабелёўшчык» прафесія называецца), свядома станавілася на цяжкія бярвенні, каб зрабіць сабе выкідыш», – дадае ён.

Больш пра сексуальную разняволенасць падлеткаў глядзіце ў поўным выданні ток-шоу «Форум»:

Праграму «Форум» глядзіце кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама, онлайн на нашай старонцы.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў