Бой у Керчанскай пратоцы: «стралялі ў рубку, а не па рухавіках». Фотафакт


25 лістапада Расея абстраляла і захапіла два ўкраінскія катэры і буксір. У сацсетках з’явіўся фотаздымак катэру «Бердяньск», які трапіў пад абстрэл у Керчанскай пратоцы і быў захоплены расейцамі.

«Гэта так яны “мірна” прымушалі спыніцца нашы катэры… Агонь вялі па асабовым складзе непасрэдна ў рубку, а не па рухавіках», – падпісаў фота Улад Валошын з Цэнтральнай тэлерадыёстудыі Мінабароны Украіны.

У марскім баі ў Керчанскай пратоцы было паранена шэсць украінскіх маракоў (трое з іх цяжка).

26 лістапада Вярхоўная Рада зацвердзіла ўказ прэзідэнта Пятра Парашэнкі аб увядзенні ваеннага становішча. Ваеннае становішча будзе доўжыцца 30 дзён, то бок, да 27 снежня. Увядзенне ваеннага становішча ініцыяваў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў пасля таго, як Расея захапіла тры ўкраінскія караблі ў Керчынскай пратоцы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў