Вынеслі прысуды ў апошняй «справе медыкаў»


Менскі гарадскі суд 11 траўня абвясціў прысуд фігурантам апошняй «справы медыкаў», якая слухалася ў закрытым рэжыме. Пра гэта паведамляе TUT.by.

Працэс праходзіў за зачыненымі дзвярыма. Двое фігурантаў – дырэктар прадпрыемства «Белмедтэхніка» Аляксандр Шарак і былы дырэктар «Медысферы» Барыс Ранчынскі – заключылі дасудовае пагадненне. Яшчэ трое фігурантаў – гэта прадстаўнікі бізнесу Яўген Волкаў, Ілля Карповіч, Аляксандр Юсаў, якія, паводле следства, давалі хабару. Разам з дырэктарам «Белмедтэхнікі» за атрыманне хабараў судзілі начальніка аддзелу рэалізацыі прадпрыемства Кірыла Кастрыцкага.

ВІДЭА
КДБ назваў імёны новых затрыманых па «справе медычных функцыянераў». У тайніках знайшлі сотні тысяч долараў
2018.07.11 19:48

Аляксандра Шарака прысудзілі да 6,5 года ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён быў затрыманы 15 чэрвеня 2018 года і з таго часу знаходзіўся пад вартай. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 430 КК (Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры). У яго ў даход дзяржавы будуць канфіскаваныя грошы, знойдзеныя падчас ператрусу: $ 427 415 і € 75 000.

Кірыл Кастрыцкі прызнаны вінаватым паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 430 КК (Атрыманне хабару паўторна або ў буйным памеры) і асуджаны на тры гады пазбаўлення волі. Яго ўзялі пад варту ў зале суда.

Іллю Карповіча затрымалі 16 чэрвеня 2018 года. Паводле ч. 2 арт. 431 КК (Дача хабару паўторна або ў буйным памеры) яго асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Былы дырэктар «Медысферы» Барыс Ранчынскі за дачу хабару (ч. 2 арт. 431 КК – дача хабару паўторна або ў буйным памеры) асуджаны на 2 гады абмежавання волі без накіравання ў калонію.

Hавiны
«Усе ўсё разумелі». У судзе над топ-чыноўнікам распавялі пра сістэму «адкатаў» у сферы аховы здароўя
2019.01.10 15:09

Яўген Волкаў таксама паводле ч. 2 арт. 431 КК асуджаны да 2,5 года абмежавання волі. З моманту затрымання летам 2018 года ён знаходзіўся на хатнім арышце. Нядаўна яго асудзілі паводле ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі).

Прадстаўнік бізнесу Аляксандр Юсаў прызнаны вінаватым у падрыхтоўцы да дачы хабару ў буйным памеры і прыгавораны да двух гадоў абмежавання.

Нагадаем, у чэрвені 2018 году старшыня КДБ Валерый Вакульчык паведаміў пра масавыя затрыманні паводле гучнай «справы медыкаў». Паводле яго, у дырэктара прадпрыемства «Белмедтэхніка» Аляксандра Шарака пры вобшуку ў ягоным гаражы ў тайніку выявілі больш за $ 620 тыс. у эквіваленце».

Hавiны
Год «справе медыкаў»: куды зніклі мільены долараў і дзе фігуранты?
2019.06.28 15:15

Летам 2018 года ў Беларусі КДБ абвясціў пра выкрыццё маштабнай карупцыйнай схемы, звязанай з закупамі медычнага абсталявання. У СМІ яна атрымала назву «справа медычных функцыянераў» або «справа медыкаў».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў