Выканаўца ролі Лягасава ў серыяле «Чарнобыль»: Цяпер я ведаю пра ЧАЭС значна больш


Репортаж «Белсата» со съемок сериала «Чернобыль»

Уникальное видео со съемок сериала «Чернобыль». Только на «Белсате»!

Opublikowany przez Вот Так TV / «Белсат» по-русски Poniedziałek, 3 czerwca 2019

Журналісты «Белсату» пабывалі на здымачнай пляцоўцы самага рэйтынгавага серыялу паводле версіі «Internet Movie Database» і распыталі рэжысёра і актораў, што яны ведалі раней пра катастрофу на Чарнобыльскай АЭС і як ставяцца да будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі.

Сёння, 3 чэрвеня, выходзіць пятая і апошняя серыя серыялу «Чарнобыль», які быў зняты тэлеканалам HBO. Па версіі «Internet Movie Database» серыял стаў самым рэйтынгавым. Здымкі серыялу праходзілі ў Літве і Украіне. Год таму, на здымачнай пляцоўцы ў Літве пабывалі журналісты «Белсату» і распыталі рэжысёра і актораў, што яны ведаюць пра Чарнобыль і што думаюць пра будаўніцтва рэактару ў Беларусі.

Hавiны
Серыял «Чарнобыль»: разрыў замкнёнай сістэмы
2019.05.27 19:17

– О, цяпер я ведаю пра Чарнобыль значна больш, чым раней! Я даведаўся пра яго, калі радыеактыўны дождж праліўся на пашы Уэльса, з-за чаго там нельга было разводзіць авечак на працягу некалькіх гадоў. Таксама некаторы час нельга было піць малако… Затое цяпер я ведаю на парадак больш і нават амаль магу растлумачыць, як функцыянуе рэактар! – кажа Джарэд Харыс, выканаўца ролі Валерыя Лягасава ў серыяле.

Адзін з герояў серыяла – беларус Васіль Ігнаценка. Ён пажарны, які тушыць падпалены рэактар, але пасля памірае ў маскоўскай лякарні. Яго гісторыю апісала лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч.

ВІДЭА
Святлана Алекcіевіч: Мне шкада, што «Чарнобыль» не знялі нашыя
2019.06.01 12:34

– Безумоўна, гэты фільм дае дакладнае ўяўленне пра рызыкі і праблемы выкарыстання ядзернай энергіі, – кажа рэжысёр «Чарнобыля» Юган Рэнк. – Атамная энергетыка і звязаныя з ёй пытанні бяспекі – няпростая тэма. Калі я пачынаў працу над серыялам, я быў прыхільнікам выкарыстання ядзернай энергіі, бо меркаваў, што гэта досыць чыстая крыніца энергіі. Але зараз мае погляды змяніліся. Я сумняюся, што мы ў стане прыручыць гэтага звера.

Hавiны
Пажарны з серыялу «Чарнобыль». Ці памятаюць беларусы пра свайго земляка?
2019.05.22 17:56

Шмат хто з удзельнікаў масоўкі памятае падзеі 1986 года. І верагоднасць, што яны могуць паўтарыцца, наводзіць на іх жах.

– Вы ведаеце, я сам ледзь не трапіў у Чарнобыль, калі трэба было ліквідаваць аварыю. Ледзь выкруціўся. Мог трапіць і, напэўна б, даўно ўжо не хадзіў бы па гэтай зямлі пасля аварыі. Мае таварышы, якія там былі, у асноўным ужо даўно «сышлі»… – кажа мужчына з масоўкі.

– Гэта жах, жах і яшчэ сто мільёнаў разоў жах. Я зараз пачну плакаць…

– Каб у Беларусі не пабудавалі станцыю?

– Так, каб яны не пабудавалі. Божачка-Божачка, дапамажы нам, каб яны не пабудавалі!

Hавiны
Ліквідатары ЧАЭС распавялі, чаго бракуе серыялу «Чарнобыль»
2019.06.03 10:21

belsat.eu

Фота вокладкі: кадр з серыялу «Чарнобыль» вытворчасці тэлеканалу НВО

Стужка навінаў