Выйшаў дакументальны фільм пра рэжысёра Кірыла Сярэбранікава. Ужо год ён знаходзіцца пад хатнім арыштам

ВІДЭА

На youtube-канале «Амурские волны» з’явіўся дакументальны фільм «Театральное дело» пра Кірыла Сярэбранікава, рэжысёра, мастацкага кіраўніка маскоўскага тэатру «Гоголь-цэнтр» і ягоных калегаў. Іх абвінавачваюць у крадзяжы бюджэтных сродкаў.

Аўтары кінастужкі журналісты Кацярына Гардзеева і Раман Супер паспрабавалі разабрацца, што адбылося з удзельнікамі крымінальнага працэсу за апошні год і з грашыма, якія дзяржава дала на праект «Платформа».

На сёлетнім кінафестывалі ў Канах адбылася сусветная прэмʼера фільма Кірыла Сярэбранікава «Лета». Расейскі рэжысёр не змог прыехаць у Каны, каб прадставіць свой фільм. З 23 жніўня 2017 года ён знаходзіцца пад хатнім арыштам.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары