Выходныя будуць цёплыя


У бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца надворʼе, якое больш характэрнае для пачатку красавіка.

4 сакавіка чакаецца ўначы і раніцай па поўначы краіны кароткачасовыя ападкі (у асноўным мокры снег), на асобных участках дарог галалёдзіца. Будзе воблачна з праясненнямі. Днём пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні, 6-11 м/с.

Тэмпература паветра ўначы ад -2 да + 3, удзень ад +6 да + 12, у Берасцейскай вобласці – да + 14.

5 сакавіка надворʼе будуць фармаваць атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Уначы ў паўночных, а днём і ў цэнтральных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўначы ад 0 да + 7, удзень ад +8 да +13, па поўдні да + 16, у крайніх паўночных раёнах ад +4 да + 7.

паводле pogoda.by

Стужка навінаў