Выхад са станцыі метро «Кастрычніцкай» у бок Дому прафсаюзаў зачыняць да канца жніўня


Менскі метрапалітэн паведамляе, што да канца жніўня будзе цалкам зачынены выхад №4-1 на станцыі «Кастрычніцкая».

Гаворка ідзе пра выхад, які вядзе ў бок Дому прафсаюзаў, што на Кастрычніцкай плошчы. Менскі метрапалітэн тлумачыць, што з 4 па 31 жніўня там будуць адбывацца рамонтныя працы.

https://twitter.com/minskoemetro/status/1290259496854384645

Нагадаем, Кастрычніцкая плошча ў Менску – адно з галоўных месцаў правядзення акцыяў пратэсту. Менавіта там прызначалі пункт збору арганізатары Плошчы-2006 і Плошчы-2010.

Абноўлена
У Менску міліцыя часова закрыла тры станцыі метро
2020.07.15 21:09

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў