Выхад нумар два: Лукашэнка зноў з'явіўся з аўтаматам у руцэ


Гэтым разам фотаздымак распаўсюдзіла выданне «РИА Новости», якое атрымала яго ад прэсавай сакратаркі кіраўніка краіны Наталлі Эйсмант.

У нядзелю, 30 жніўня, у Менску і іншых гарадах прайшлі мірныя пікеты. Самы вялікі быў у сталіцы. Традыцыйна па нядзелях натоўп ідзе да Стэлы і падыходзіць да Палацу Незалежнасці. Мінулым разам, адразу пасля завяршэння акцыі, Тэлеграм-канал «Пул першага» стаў распаўсюджваць відэа, як Аляксандр Лукашэнка ляціць на верталёце, а потым з аўтаматам у руках і з малодшым сынам Мікалаем побач (таксама з аўтаматам) ходзіць па тэрыторыі Палацу Незалежнасці.

Выхад з аўтаматам паўтарыўся і сёння. Што праўда, распаўсюдзіў здымак не канал «Пул першага», а выданне «РИА Новости», якое атрымала фатаграфію ад прэсавай сакратаркі кіраўніка краіны Наталлі Эйсмант.

Аляксандр Лукашэнка з аўтаматам каля Палацу Незалежнасці. Менск, 30 жніўня.
Фота: РИА Новости

Паводле Эйсмант, здымак быў зроблены каля 16-ай гадзіны. Паводле «РИА Новости», кое спраўдзіла метададзеныя здымка, фота зрабілі а 15:36.

Стужка навінаў