Выбухі на танкерах у аманскай затоцы: СМІ паведамляюць пра напад


У аманскай затоцы раніцай 13 чэрвеня падалі сігнал бедства два нафтавыя танкеры, кіраўніцтва судоў заявіла пра пашкоджанні. Мясцовыя СМІ выказалі здагадку, што на танкеры быў здзейснены напад, піша БІ-БІ-СІ.

Нафтавы танкер, які плыве з Саудаўскай Аравіі ў Сінгапур, «быў пашкоджаны ў выніку меркаванага нападу», – гаворыцца ў заяве кіраўніка судна.

«Корпус быў пашкоджаны над ватарлініі па правым борце», – адзначаецца ў паведамленні кампаніі.

Прадстаўнікі экіпажу (21 асоба з «Кокука Карейджес» і 23 з «Фронт Альтаір») былі эвакуяваныя пасля таго, як танкеры падалі сігналы пра катастрофу.

https://twitter.com/masonrynews/status/1139123106906333185

Прадстаўнік Пятага флоту ЗША заявіў, што ў раён месцазнаходжання судоў прыбылі караблі ВМС ЗША і аказваюць дапамогу на месцы.

Што вядома пра танкеры

Паводле папярэдняй інфармацыі вядзецца пра танкеры «Фронт Альтаір» і «Кокука Карейджес» («Front Altair», «Kokuka Courageous»).

Першы танкер належыць нарвежскай кампаніі «Frontline», другое судна пад панамскім сцягам належыць кампаніі «BSM Ship Management».

«Кокука Карейджес» плыў у Сінгапур з грузам метанолу, а на другім танкеры – 75 тысячаў тон нафты (сыравіна для нафтахімічнай прамысловасці).

Прадстаўнік тайваньскага нафтаперапрацоўчага заводу, пры якім зафрахтаваны «Фронт Альтаір», выказаў падазрэнне, што танкер быў пашкоджаны тарпедай, афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная. Няма звестак пра тарпеду і ў кампаніі «Frontline».

Што вядома пра экіпаж

Прадстаўнік кампаніі «Frontline» Джон Фрэдрыксан паведаміў у інтэрв’ю найбуйнейшаму нарвежскаму таблоіду VGБ, што на борце судна не было грамадзянаў Нарвегіі, а экіпаж складаецца з грамадзянаў Расеі, Грузіі і Філіпінаў.

Кошты на нафту пачалі расці

Нафта пачала даражэць пасля паведамленняў пра пашкоджанне двух танкераў у аманскай затоцы.

Жнівеньскія фʼючэрсы на нафту маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures па стане на 10.07 (Менскі час) падаражэлі на 1,8 долара (3 %) – да 61,77 долара за барэль.

Hавiны
У Шры-Ланцы заблакавалі сацсеткі пасля нападаў на мусульманаў
2019.05.13 09:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў