Выбух у Парыжы: 3 чалавекі загінулі, 47 пацярпелі. ВІДЭА І ФОТА


Магутны выбух выбух прагрымеў у суботу Парыжа. Паводле дадзеных прэфектуры паліцыі, гэта адбылося на вуліцы Трэвіз ў 9-ай акрузе французскай сталіцы.

Выбух адбыўся ў мясцовай булачнай, потым там пачаўся моцны пажар. Загінулі 3 чалавекі – 2 з іх пажарныя, паведамляе Associated Press. Euronews адзначае, што сярод ахвяраў і грамадзянка Гішпаніі, якая памерла ў больніцы, у прыватнасці гэта пацвярджае МЗС Гішпаніі. У ліку параненых, паводле ўдакладненых звестак, 47 асобаў. З іх 10 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане, 37 пацярпелых атрымалі менш сур’ёзныя траўмы.

 

Прычынай выбуху стала ўцечка газу. Паліцыя і пажарныя тэрмінова эвакуююць жыхароў суседніх дамоў, бо магчымыя новыя выбухі газу. У большасці суседніх дамоў цалкам выбітыя вокны.

Як паведаміла амбасада Беларусі ў Францыі, сярод пацярпелых беларускіх грамадзян няма.

Мясцовыя СМІ паведамляюць пра больш за 20 пацярпелых, некалькі з іх у цяжкім стане.

Пазней 12 студзеня стала вядома, што 4 асобы загінулі – сярод іх двое ратавальнікаў. Лічба пацярпелых дасягнула 47 чалавек, дзесяць з якіх шпіталізаваныя ў цяжкім стане. Пра гэта паведаміла Associated Press са спасылкай на МУС Фрацыі.

Фота REUTERS/Benoit Tessier
Фота REUTERS/Benoit Tessier
Фота REUTERS/Benoit Tessier

Вуліца Трэвіз знаходзіцца ў паўночнай частцы парыжскага цэнтру.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў