Пасля выбуху ў Манчэстэры
Падчас канцэрту амерыканскай спявачкі Арыяны Грандэ (Ariana Grande) ў брытанскім манчэстэры адбыўся выбух.
Абноўлена. Колькасць загінулых дасягнула 22 асобы, колькасць параненых набліжаецца да 60.
Паліцыя Манчэстэру паведаміла, што ў выніку выбуху на стадыёне ў цэнтры гораду загінулі па меншай меры 19 чалавек і яшчэ 50 атрымалі раненні. Паліцыя разглядае здарэнне як тэрарыстычны акт.
Пасля служба хуткай дапамогі ўдакладніла, што колькасць параненых у выніку гэтага інцыдэнту склала 59 чалавек.
Паводле заявы паліцыі Манчэстэру, прыкладна а 22:35 у панядзелак сталі зʼяўляцца паведамленні пра тое, што сотні гледачоў у паніцы пакінулі месца канцэрту ў цэнтры гораду на поўначы Англіі пасля таго, як пачулі гук, падобны на выбух. У гэты час у зале «Манчэстар-арэна» заканчваўся канцэрт амерыканскай поп-спявачкі Арыяны Грандэ.
Адныя паведамляюць, што чулі два гучныя хлапкі. Іншыя відавочцы распавядаюць аб адным рэзкім гуку.
Брытанская транспартная паліцыя паведамляе, што выбух адбыўся ў фае «Манчэстар-арэны».
Паліцыя распаўсюдзіла заяву, у якой заклікае людзей не набліжацца да месца правядзення канцэрту.
У сацыяльных сетках зʼявіліся відэазапісы, на якіх відаць, як да «Манчэстар-арэны» прыязджаюць машыны экстраных службаў.
На другім відэазапісы бачна, як людзі ў спешцы пакідаюць арэну.
Адзін з відавочцаў, які быў на канцэрце, распавёў, што выбух адбыўся адразу пасля таго, як спявачка скончыла праграму і гледачы накіраваліся да выхаду.
Іншы наведнік канцэрта сказаў, што бачыў, як пасля выбуху на падлозе заставаліся ляжаць ад 20 да 30 асобаў.
Найбліжэйшы вакзал «Вікторыя» эвакуяваны.
У «Тўітары» мясцовыя жыхары прапануюць прытулак тым, хто з-за здарэння я не змог зʼехаць з Манчэстэру.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, паводле BBC Russian