Выбух у Ерэване. Пацярпелі 8 асобаў


Увечары 2 красавіка ў цэнтры Ерэвана ў адной з кавярняў прагрымеў выбух. Пацярпела 8 чалавек, сярод якіх двое дзяцей.

Па папярэдніх дадзеных, на кухні кавярні адбыўся выбух кіслароднага балону. Стан большасці пацярпелых ацэньваецца як задавальняючы, хутка яны будуць выпісаныя. Толькі васьмігадовая дзяўчынка дагэтуль знаходзіцца ў цяжкім стане, яе аператыўна прааперавалі. Лекары прагназуюць, што яшчэ два тыдні яна будзе знаходзіцца ў шпіталі.

Кіраўніцтва ўстановы харчавання, дзе адбыўся няшчасны выпадак, гатовае дапамагчы пацярпелым з лячэннем.

Па факце выбуху ўзбуджаная крымінальная справа.

ГА, belsat.eu паводле newsarmenia.am

Стужка навінаў