Выбух на складзе ва Украіне (ВІДЭА)


Жыхары бліжэйшых пасёлкаў і гарадоў паведамлялі, што гукі выбухаў было чуваць за некалькі кіламетраў. Інтэнсіўнасць выбухаў складала 2-3 выбуху ў секунду, паведамляе Міністэрства абароны Украіны.

На месца здарэння даставілі два пажарныя танкі ГПМ-54. Яшчэ тры танкі маюць даставіць пазней. Інтэнсіўнасць выбухаў змяншаецца, застаецца задымленне, раздаюцца выбухі боепрыпасаў да стралковай зброі.

Выбух здарыўся на тэхнічнай тэрыторыі 6-га Арсеналу раніцай 9 кастрычніка пад горадам Ічня, які размешчаны прыкладна ў 180 км на ўсход ад Кіева. Эвакуяваныя каля 10 тысячаў чалавек.

Інфармацыі пра ахвяраў і загінулых няма. Мясцовасць ачэпленая. Кожную секунду Выбухі здараюцца кожныя

МНС на месцы разгарнулі аператыўны штаб. Узмоцненая ахова ўздоўж дзяржаўнай мяжы і паветраная прастора ў радыусе 20 км.

Летась 27 верасня 2017 згарэў стратэгічны склад боепрыпасаў украінскай арміі пад Вінніцай. Там захоўвалася каля 10000 вагонаў боепрыпасаў. Украінскі бок тады абвінаваціў у дыверсіі расейскую выведку – нібыта склад падпаліў дрон.

ВІДЭА
Ва Украіне – пажар і выбухі на буйным складзе боепрыпасаў
2017.09.27 09:56

А 23 сакавіка 2017 года выбухнулі боепрыпасы пад Харкавам. СБУ тады таксама абвінаваціла ГРУ.

ПЯ/ДР belsat.eu

Стужка навінаў