Выбух ля паліцэйскага навучальнага цэнтру ў Лівіі: дзясяткі загінулых


На захадзе краіны абвешчана надзвычайнае становішча.

Смяротнік на аўтамабілі падарваў сябе на паркоўцы ля трэніровачнай базы паліцыі ў Лівіі ў Зілтене (160 км ад Трыпалі). Па розных крыніцах колькасць загінулых вагаецца ад 40 да 65 асобаў, параненых каля 100.

Выбух звязваюць з дзейнасцю «Ісламскай дзяржавы», але самі тэрарысты яшчэ не рабілі афіцыйных заяваў.

У снежні палітычныя групоўкі Лівіі, якія супернічаюць паміж сабою, падпісалі дамову аб аванні адзінага ўрада, аднак ён да гэтага часу не пачаў выконвацца.

ДР, belsat.eu паводле Reuters

Стужка навінаў