Выбух і пажар на касметычнай фабрыцы ў ЗША. Дзясяткі пацярпелых


У выніку некалькіх выбухаў на касметычнай фабрыцы Verla International ў горадзе Нью-Віндзор, штат Нью-Ёрк, пацярпелі больш за 70 чалавек, паведамляе мясцовы партал MidHudsonNews.com.

У той жа час, паводле дадзеных NBC, пацярпелі 33 чалавекі, сярод якіх сямёра пажарных.

Пасля выбухаў на прадпрыемстве пачаўся пажар. Мясцовым жыхарам рэкамендавалі зачыніць вокны, паколькі дым можа ўтрымліваць таксічныя рэчывы.

Фабрыка Verla International вырабляе лакі для пазногцяў, ласьёны, духі і іншую касметычную прадукцыю. Прычына выбуху пакуль не ўстаноўлена.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў