Выбары ў ЗША: Пераможца атрымае ўсё


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=lBWZqZIqSFg”][vc_column_text]Амерыка выбірае свайго 45-га прэзідэнта, а заадно віцэ-прэзідэнта, кангрэсменаў ды некалькі сенатараў, губернатараў і мэраў.

Дыксвіл-Нотч, штат Нью-Гэмпшыр, усяго 30 кіламетраў ад мяжы з Канадай. З 60-га года мінулага стагоддзя жыхары гэтага мястэчка першымі галасуюць на выбарах прэзідэнта ЗША. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся 8 лістапада роўна апоўначы па мясцовым часе.

«Я прагаласаваў за Гілары Клінтан. Калі шчыра, гэта найменшае з дзвюх бед. Ёсць шмат людзей, якія знаходзяцца на баку Трампа. Але маральна я не мог разглядаць галасаванне за Трампа», – кажа Клэйтан Сміт з Дысквіл-Нотч

Галасаванне на выбарах у ЗША мае шэраг сваіх унікальных асаблівасцяў. Гэтак, калі выбарнікаў не задавальняе ні адзін з прапанаваных кандыдатаў, яны могуць упісаць у бюлетэнь любое імя, якое лічаць патрэбным, нават самога сябе. Сёлета за месца ў Белым Доме, апроч Доналда Трампа і Гілары Клінтан, кандыдатаў ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыяў, пазмагаюцца таксама прадстаўніца зялёных Jill Stein, а таксама бізнесмен Гэры Джонсан.

«Я галасаваў за Гэры Джонсана ад Лібертарыянскай партыі. Мяркую, што вельмі вялікая колькасць рэспубліканцаў, якія ў асноўным адчувае расчараванне, а таксама дэмакраты, якія змірыліся са сваім выбарам, мусяць паглядзець і на трэці бок», – кажа Том Цілатсан, мадэратар на выбарчым участку.

Выбары прэзідэнта ЗША – двухузроўневыя. Спачатку галасуюць грамадзяне. Права голасу маюць каля 220 мільёнаў амерыканцаў. Падлік галасоў праводзіцца ў кожным штаце асобна, і, у залежнасці ад таго, які кандыдат набраў большасць, толькі ягоныя гэтак званыя электары змогуць аддаць свае галасы ў другой ступені галасавання.

Колькасць электараў строга рэгламентаваная ў кожным штаце ў залежнасці ад колькасці насельніцтва. Найбольш іх у Каліфорніі – 55. Каб перамагчы, кандыдату неабходна заручыцца падтрыманнем 270 электаральных галасоў па ўсёй краіне. У ролі ж электараў выступаюць вядомыя палітыкі, сенатары, нават музыкі або проста блізкія кандыдату людзі. Кожны кандыдат мае свой спіс.

Прынцып «пераможца атрымлівае ўсё» на практыцы азначае, што нават калі кандыдат не атрымаў абсалютную большасць галасоў непасрэдных выбарнікаў, але выйграў паводле электаральнага галасавання, то ён і будзе пераможцам выбараў.

«Кожны чалавек мусіць прагаласаваць на гэтых выбарах. Кожны», – кажа жыхарка Філадэльфіі Мэры Энн Конэлі.

Апошнімі сёння прагаласуюць жыхары штату Аляска – выбарчыя ўчасткі тут зачыняць а 20-ай па мясцовым часе. Заўтра раніцай свет даведаецца, хто стаў 45-м прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Хаця электары будуць галасаваць толькі 19 снежня – вынікі гэткага галасавання абвесцяць толькі пасля новага году. Новы прэзідэнт ЗША прыме прысягу на вернасць амерыканскаму народу і Канстытуцыі 20 студзеня.

Віталь Бабін

Стужка навінаў