Выбары ў Палату прадстаўнікоў: доля апазіцыі ў акруговых камісіях склала 2,5 %


ЦВК апублікавала выніковыя звесткі па фармаванні акруговых выбарчых камісіяў: толькі 31 асоба з 1430 чальцоў камісіяў рэпрэзентуе апазіцыйныя партыі.

У акруговыя камісіі трапілі 23 чалавекі ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», 4 ад БСДП (Грамада), 3 ад Партыі БНФ і адзін прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Агулам доля апазіцыйных партыяў склала 2,2 %. У Магілёўскай вобласці ў акруговых выбаркамах наогул не будзе ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партыяў.

Акрамя таго, паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», ад руху «За свабоду» ў акруговыя камісіі трапілі 4 чалавекі. Пры гэтым вылучаў апазіцыйны рух у выбаркамы 117 сваіх прадстаўнікоў. З улікам сябраў руху «За свабоду» доля апазіцыі ў камісіях складзе амаль 2,5 %

Ніводны з 36 прадстаўнікоў кампаніі «Гавары праўду» ў камісіі не прайшоў.

  • Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада 2019 года. У Палаце прадстаўнікоў засядаюць 110 дэпутатаў, якія выбіраюцца ў аднамандатных выбарчых акругах на 4 гады.
Hавiны
Навошта беларусам Нацыянальны сход? 6 пытанняў і адказаў пра парламенцкія выбары
2019.09.03 10:04

КА belsat.eu

Стужка навінаў