Выбары скончыліся, дэвальвацыя пачалася


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGOUREYXh0dzdJNW8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Тыдзень антырэкордаў. Кошт долара ў беларускіх рублях сёмы дзень запар перасягае гістарычныя максімумы. Чым гэта тлумачыцца і чаго чакаць далей?

Бабіна лета беларускага рубля скончылася. Пасля часовага ўзмацнення ў верасні ды кастрычніку айчынная валюта дагнала і перагнала антырэкорд, усталяваны на піку жнівеньскай дэвальвацыі.

За апошні месяц рубель падаражэў амаль на 4 адсоткі. Афіцыйны курс паводле Нацыянальнага банку цяпер – 17 927 рублёў за долар. Гэта – на 66 адсоткаў больш, чымся год таму.

На пачатку месяца аслабленне беларускага рубля часткова тлумачылася аналагічнаю тэндэнцыяй з рублём расейскім. Той, у сваю чаргу, падаў услед за коштам нафты. На гэтым тыдні, на фоне перапоўненых сусветных запасаў, нафта паўночнаморскай маркі «Брэнт» прабіла падлогу ў 44 долары за барэль – найніжэйшы ўзровень за апошнія 6 гадоў.

Аналітыкі інвестыцыйнага банку «Гоўлдмэн Сакс» не выключылі, што налета цана нафты можа часова зніжацца да ўзроўню 30, а то і 20 долараў за барэль.

«Кошт нафты вельмі моцна ўплывае на беларускую эканоміку, бо ад яе залежыць кошт нафтапрадуктаў, а гэта – асноўны артыкул нашага экспарту» – кажа Вадзім Іосуб, старэйшы аналітык «Alpari».

Апрача таго, долар цяпер узмацняецца і да ўсіх астатніх сусветных валютаў. Злучаныя Штаты зазнаюць найніжэйшы ў гісторыі ўзровень беспрацоўя, таму чакаецца, што ў снежні тамтэйшы Банк федэральных рэзерваў падыме адсоткавыя стаўкі. А гэта зробіць амерыканскую валюту яшчэ больш прывабнаю для інвестараў.

Калі лічыць са жніўня еўра патаннеў да долара на 10 цэнтаў – з долар 17 цэнтаў да долара і сем цэнтаў» – дадае Вадзім Іосуб, старэйшы аналітык «Alpari»

Але, пры гэтым, беларускі рубель працягвае слабець і сам па сабе. За апошні месяц кошык трох замежных валютаў – долара, еўра і расейскага рубля – падаражэў у дачыненні да зайчыка на палову адсотка, а за тры месяцы – на паўтара.

Вадзім Іосуб мяркуе, што бліжэйшыя месяцы дэвальвацыя беларускага рубля да кошыка валютаў будзе захоўваць існыя плаўныя тэмпы. Але толькі да таго часу, пакуль улады будуць працягваць палітыку жорсткага зацягвання паясоў. То бок, уразаць крэдытаванне і не павялічваць заробкаў.

Станіслаў Івашкевіч[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў