Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Онлайн


Аляксандар Лукашэнка падчас размовы з журналістамі на выбарчым участку №506 Старавіленскай выбарчай акругі №105 Цэнтральнага раёна Мінска, які размяшчаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

17 лістапада праходзіць выбары будучых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VII склікання. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрытыя да 20:00. «Белсат» сочыць за хронікай галасавання.

19:44 Паводле стану на 18:00, удзел у выбарах узялі 70,72 % выбарцаў, падае дзяржаўны партал «Vybary2019».

18:55 Карэспандэнты «Белсату» ацанілі кошты харчоў у буфетах на выбарчых участках, якімі улады прыцягваюць людзей на галасаванне.

17:55 Паводле Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе (АБСЕ), каментаваць вынікі выбараў пакуль зарана.

«Мы намагаемся атрымаць поўную карціну таго, як адбываюцца выбары. Такім чынам, мы маем самыя розныя думкі і меркаванні. Падрабязней пра гэта мы распавядзем заўтра. Фінальныя высновы будуць зробленыя ў канчатковай справаздачы. Датэрміновае галасаванне – толькі вяршыня айсбергу», – заявіла Карнэлія Ёнкер, кіраўніца місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ ў Беларусі.

17:26 Паводле стану на 16:00, прагаласавала 63,73 % выбарцаў.

16:00 Сябры камісіі на выбарчым участку №581, дзе ў дэпутаты вылучаецца, між іншых, кіраўнік «Белай Русі» Генадзь Давыдзька, распавялі «Tut.by», што людзей ідзе галасаваць шмат, за бюлетэнямі чарга стаіць ад раніцы.

У школе, дзе размяшчаецца ўчастак, у дзень выбараў працуе два псіхолага.

«Раптам нехта з выбарцаў або сябраў камісіі перанервуецца», – кажа старшыня камісіі.

Паводле адной з псіхолагаў, пакуль да яе па дапамогу ніхто не звяртаўся.

Больш за палову выбарцаў ужо прагаласавала

15:00 Яўка выбарцаў на 14:00 склала 55,47 %.

Hавiны
Лукашэнка паабяцаў «адкруціць галовы» тым, хто чыніць «правакацыі і скандалы» на ўчастках
2019.11.17 14:08

 

Каб выбары адбыліся, прагаласаваць павінныя больш за палову выбарцаў на акрузе.

Hавiны
Сябры камісіяў абыходзяць кватэры выбарнікаў без іх запрашэння
2019.11.17 12:47

12:56 Прэсавы сакратар кампаніі назірання «Права выбару» Аляксей Янукевіч на брыфінгу ў Менску паведаміў, што на этапе датэрміновага галасавання зафіксавана 490 парушэнняў, на падставе чаго была падрыхтаваная 281 скарга.

Hавiны
У Магілёве да назіральніцы прыйшоў следчы
2019.11.17 13:54

Абнаўляецца.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў