Выбарнікаў завабліваюць на ўчасткі бясплатнай гарбатай і дэгустацыяй


На выбарчых участках цягам дня, калі выбарнікі ідуць на ўчасткі, адбудуцца канцэрты, выставы, майстар-класы. Ахвочым у Менску прыгатуюць бясплатную гарбату.

На выбарчых участках арганізаваны продаж пладова-агародніннай прадукцыі. На Меншчыне выбарнікам прапануюцца прыгатаваныя на месцы шашлыкі і вуха. А ўсім ахвочым прыгатуюць бясплатную гарбату.

«Разам з арганізацыяй буфетаў у памяшканнях, дзе знаходзяцца выбарчыя ўчасткі, гандаль разгорнецца і звонку, на прылеглых тэрыторыях», – распавяла начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслугаў Менгарвыканкаму Ніна Емяльянава, перадае «Минск-Новости».

Гандаль будзе працаваць пакуль адчыненыя выбарчыя ўчасткі. Мала таго гандляры абяцаюць грамадзянам кошты ніжэй за рынкавыя. Акрамя харчоў можна будзе набыць і нехарчовыя тавары айчыннай вытворчасці.

Пройдуць дэгустацыі, прома-акцыі, прэзентацыі. Прадэгуставаць сваю прадукцыю прапануюць «Менскхлебпрам», «Камунарка», «Чырвоны харчавік», «Слодыч», «Санта-Брэмар».

Hавiны
«Хацела ўкінуць паштоўкі». Новая версія ўладаў пра інцыдэнт на ўчастку ў Берасці
2019.11.16 11:39

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў