Выбарчыя камісіі зноў не пакажуць бюлетэняў назіральнікам


Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі не будзе рэкамендаваць выбарчым камісіям пры падліку галасоў паказваць бюлетэні назіральнікам на ўчастку, як гэта рэкамендуе АБСЕ. Пра гэта заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Hавiны
Лукашэнка прызначыў дату парламенцкіх выбараў
2019.08.05 18:08

Як расказала кіраўніца ЦВК, гэтая рэкамендацыя АБСЕ “можа быць выкананая і ўлічаная толькі нормамі закона», паведамляе БелаПАН.

Паводле яе, ЦВК не мае права прымаць падобныя пастановы.

Аб’ектыў
Апазіцыя абвясціла кампанію назірання за «нявыбарамі»
2019.02.05 20:53

Нагадаем, што ў апазіцыі тры галоўныя прэтэнзіі да таго, як праводзяцца выбары ў Беларусі. Па-першае, апазіцыя не рэпрэзентаваная ў выбарчых камісіях, па-другое, беларусаў масава прымушаюць да датэрміновага галасавання, пры якім бюлетэні лёгка падмяніць, а па-трэцяе, галасы лічаць удалечыні ад назіральнікаў, не паказваючы ім кожнага бюлетэня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў