Выбарчая камісія – назіральніку: «Закон нам не патрэбны»


Камісія на выбарчым участку №11 у Менску выдаліла назіральніка проста таму, што яны не хацелі, каб іх здымалі.

Пасля закрыцця менскага выбарчага ўчастку №11, які месціцца ў каледжы электронікі на вуліцы Кнорына, назіральнік Аляксей Клюшнічэнка распачаў відэаздымку падліку галасоў. Гэта не спадабалася намесніку старшыні камісіі, які пачаў патрабаваць ад назіральніка выключыць камеру.

Аляксей Клюшнічэнка – чалец руху «За свабоду», удзельнік кампаніі «Права выбару». Фота – TUT.BY

Клюшнічэнка спаслаўся на нормы права, якія дазваляюць яму гэта рабіць, але камісія заявіла, што мужчына замінае працы камісіі і выклікала міліцыю.

«Заканадаўства нам тут не патрэбнае», – заявіў старшыня камісіі.

Чальцы камісіі адзінагалосна прагаласавалі за выдаленне Аляксея з участку.

ДД

Стужка навінаў