Вясны пакуль не будзе: па поўначы Беларусі да -29, у Менску – да -22


Фота instagram /itota

Ноч з панядзелка на аўторак 27 лютага можа стаць самай марознай за гэтую зіму. Па поўначы Беларусі чакаецца ад -25 да -29, у сталіцы – да -22. Па паўднёвым захадзе краіны маразы ад -13 да -17. Удзеньпрагназуецца ад -9 да -15.

Аднак гэта не тэмпературны рэкорд. У ноч на 1 лютага 1956 года на метэастанцыі Докшыцы зафіксавалі 40,7 градус марозу.

Маразы аслабнуць бліжэй да канца бягучага тыдня. Цяперашнія тэмпературы ніжэйшыя за кліматычную норму, характэрную для канца лютага – пачатку сакавіка.

У сераду 28 лютага амаль паўсюль чакаецца снег. У асобных раёнах ён будзе суправаджацца парывістым ветрам і завеяй. Уначы ад -13 па поўдні да -23 па поўначы, удзень ад 9 да 15 градусаў марозу.

1 сакавіка ў шмат якіх раёнах Беларусі снег і месцамі завіруха. Уначы ад 13 да 19 градусаў марозу. Днём мінус 7–12.

2 сакавіка пройдзе кароткачасовы снег. Уначы мінус 10-16, месцамі пры праясненнях да мінус 17–20, удзень – ад -5 да -11.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары