Вясной 2020 года часова зачыняць частку Аўтазаводскай лініі менскага метро


Цягніка ад станцыі «Фрунзенскай» да «Каменнай Горкі» будуць спыненыя ў сакавіку-красавіку 2020 года на 5 дзён. Гэтае рашэнне звязанае з будаўніцтвам новай лініі сталічнага метро.

Генеральны дырэктар «Менскметрабуда» Леанід Стухальскі паведаміў TUT.by:

«Вельмі сур’ёзная работа наперадзе: урэзка стрэлкі, злучыць другую лінію з трэцяй. Думаю, у сакавіку-красавіку будзе спыненне метро для ўрэзкі. Па графіку дзён на пяць мы спынім цягнікі ад «Фрунзенскай» да «Каменнай Горкі». Загадзя прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці, прыйдзецца крыху пацярпець: будоўля часовая, а метро навечна. Калі стрэлка будзе зроблена, можна будзе гаварыць упэўнена, калі пачнецца абкатка цягнікоў па новай лініі».

«Фрунзенскую» і «Каменную горку» падзяляюць чатыры станцыі метро. «Каменная горка» – канчатковая станцыя Аўтазаводскай лініі і адна з самых загружаных у Менскім метрапалітэне.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў