«Вясна» складае спісы затрыманых падчас акцый пратэсту


У раёне станцыі метро Няміга працягваюцца затрыманні. Працуюць таксама сілавікі ў цывільным з гумовымі дубінкамі.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Увечары 23 верасня ў розных гарадах Беларусі людзі выйшлі на акцыі пратэсту супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, якая прайшла днём.

Жорсткія затрыманні адбываюцца ў розных гарадах краіны, сілавікі выкарыстоўваюць газ, збіваюць і валакуць людзей у аўтазакі. На 20:40 вядома пра 37 затрыманых.

Дадзеныя па затрыманых пастаянна абнаўляюцца тут.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 8413981 (WhatsApp, Signal)
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

belsat.eu

Стужка навінаў