«Вясна» паведамляе пра 13 затрыманых на акцыі салідарнасці

Падчас акцыі салідарнасці 8 жніўня былі затрыманыя прынамсі 13 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сярод затрыманых ёсць як кіроўцы аўтамабіляў, гэтак і раварысты ды пешаходы.

Спіс затрыманых:

  1. Антон Барушка (затрыманы разам з веласіпедам)
  2. Іван Вайцюлевіч – затрыманы каля Цырка, нібыта ёсць праблемы з тэхаглядам аўтамабіля, дастаўлены ў РАУС.
  3. Генадзь Самайлюк
  4. Мікіта Грачоў
  5. Мікалай Сотнікаў (непаўналетні)
  6. Руслан Зголіч
  7. Альберт Кенгерлі – затрыманы каля метро Кастрычніцкая.
  8. Артур Райскі – затрыманы каля метро Кастрычніцкая.
  9. Максім Шукайлаў – затрыманы на вул. Кастрычніцкай. Быў на ровары. 6 амапаўцаў збілі пры затрыманні.
  10. Андрэй Грабко
  11. Юрый Барадзін
  12. Аляксей Жыдкі – сігналіў на машыне, спынілі каля цырку, затрымалі.
  13. Мікалай Чыж – ехаў са сцягам у машыне, затрымалі. Зараз у РУУС Цэнтральнага раёну.

У Менску прайшоў аўтамабільны флэшмоб салідарнасці

Кожны дзень у Менску праходзіць аўтамабільная акцыя салідарнасці прыхільнікаў зменаў у краіне. Падчас яе ў розных кропках Менску машыны сігналілі на знак салідарнасці.

МГ belsat.eu

Hавiны