Вясковец вылепіў снегавіка і напісаў на ім «Жыве Беларусь!». Яго будуць судзіць за «несанкцыянаваны пікет»


24 снежня ў сваім двары вясковец вылепіў снегавіка. Прыбраў яго ў чырвоны шалік, намаляваў вусы і напісаў «Жыве Беларусь!».

Гэта ўбачыла суседка і вырашыла паведаміць у міліцыю, піша «Гомельская вясна».

Цяпер аўтара снегавіка будуць судзіць паводле арт. 23.34 – за несанкцыянаванае пікетаванне.

Снегавік, за якога будуць судзіць мужчыну ў Гомельскім раёне.
Фота: сацсеткі

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў