Вясковец спрабаваў распілаваць гранату і загінуў ад выбуху


Снарады ПГ-7. Ілюстрацыйны здымак

У Баранавіцкім раёне мужчына загінуў ад выбуху гранаты, паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэту па Берасцейскай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Трагедыя здарылася ў вёсцы Дзераўная 29 красавіка. А 16:30 у Баранавіцкі РАУС паступіла паведамленне пра выбух. Паводле папярэдніх звестак, мясцовы жыхар 1957 года нараджэння ў хляве ў двары дома нажоўкай спрабаваў распілаваць супрацьтанкавую гранату ПГ-7. Снарад выбухнуў, мужчына загінуў на месцы здарэння.

Праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці здарэння.

У канцы красавіка Belsat.eu распавядаў пра інцыдэнт у Навабеліцкім раёне Гомлю, дзе мужчына намагаўся ў кватэры распілаваць балон. З балону пачала вылівацца вадкасць, якая ў ім знаходзілася. Мужчына адчуў недамаганне і выклікаў хуткую.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары