Вясковая школьная адукацыя ў два разы даражэй за гарадскую


Урад падлічыў, колькі каштуе навучанне аднаго школьніка за год. Гэтак саўмін зацвердзіў Палажэнне аб парадку планавання выдаткаў мясцовых бюджэтаў на функцыянаванне дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, падпарадкаваных структурным падраздзяленням мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.

Дакументам устаноўлена, што нарматыў выдаткаў на навучанне і выхаванне аднаго навучэнца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу, складае 1 667,92 рублі за год. А вось у сельскіх школах адукацыя каштуе ў два разы болей – 3 808,76 рублёў у год.

Нарматыў ўключае бягучыя выдаткі установаў, што накіроўваюцца на забеспячэнне рэалізацыі адукацыйных праграмаў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), дашкольнай адукацыі, праграмаў выхавання, паведамляецца на сайце саўміну. У тым ліку ўключаны выдаткі на аплату працы педагагічных і іншых работнікаў, штомесячныя кампенсацыі выдаткаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры педагагічным работнікам, выхадныя дапамогі, камандзіроўкі, набыццё прадметаў забеспячэння і расходных матэрыялаў, аплата паслуг сувязі, транспартных паслугаў, рамонту абсталявання і інвентара, іншыя выдаткі.

Міністэрству адукацыі па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў даручана штогод уносіць ураду прапановы па пераглядзе названага нарматыву.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з Бюджэтным кодэксам Рэспублікі Беларусь і ў мэтах удасканалення бюджэтнага фінансавання ў галіне адукацыі.

Hавiны
Пінскі суд прызнаў дырэктара школы № 18 вінаватым у збіцці дзяцей
2018.12.27 16:24

СК, belsat.eu

Стужка навінаў