Вяскоўцы сустракаюць вясну як у старажытныя часы


Веснавое раўнадзенства, ці «Соракі» (Саракі), як гэтае свята сталі называюць пазней у Хрысціянскія часы, на усходнебеларускай «радзіміцкай» Крычаўшчыне ладзілі спрадвечна і згодна з асабістымі лакальнымі традыцыямі.

Хлопцы коцяць кола (сімвал сонца і святла) праз вёску Касцюшкавічы падчас святкавання Саракоў каб ачысціць яе ад зімовай нечысці «сонечным святлом»

У вёсцы Касцюшкавічы Крычаўскага раёну неабыякавыя вяскоўцы дагэтуль памятаюць, як трэба сустракаць і сімвалічна задабрываць вяснавое сонейка ды першых жаваранкаў, а з імі і душы продкаў, прыносячых на сваіх крылах вясну з выраю.

На традыцыйных беларускіх святах вяснавога раўнадзенства ўсе вяскоўцы імкнуліся быць як мага вышэй да неба нібы птушкі: спявалі на высокіх месцах, скакалі і гушкаліся на арэлях.

Ведаюць тут як і правільна выпякаць печыва ў выглядзе птушачак і ўшанаваць печ (сімвал вагню даючага жыццё) «першай душой жаваранка».

Вясковая жыхарка вёскі Касцюшчкавічы рыхтуе патэльню да выпякання святочнага печыва ў выглядзе птушак на Соракі.

Менавіта тут выкачваюць адзін аднаго галушкамі ў выглядзе птушыных яек (сімвалу зараджэння новага жыцця) адзін ад сурокаў, разнастайных хвароб і душэўных нядугаў.

У нашых продкаў лічылася, што галушкі ў выглядзе птушыных яек(сімвалізуючых новае жыццё), выпечаныя на свята вяснавога раўнадзенства маюць душу, і могуць быць скарыстаны для лекавання, надавання людзям і жывёлам плоднасці, а таксама варажбы.

У гэтай вёсцы кормяць гаючым печывам ды зернем з жаночага падолу хатнюю жывёлу для плоднасці.

Жанчына знайшла ў святочным печыве схаваную манету, якая згодна з традыцыяй прынясе ёй заможнасць у гаспадарцы, здароўе, і шчасце на працягу ўсяго года.

Вяскоўцы захоўваюць шмат старажытных традыцыяў і даюць ім жыццё ў сучасным свеце.

Хлопцы нясуць птушынае гняздо з печывам для птушак каб пакінуць яго на дрэве.
Дзяўчыны падкідваюць “птушак” да нябёсаў падчас святкавання Саракоў у вёсцы Касцюшкавічы.
Дзеці разам з дарослымі водзяць карагоды вакол дрэва, ўпрыгожанага колам на свяце вяснавога раўнадзенства.
Моладзь упрыгожвае кола каляровыі стужкам,і каб потым хлопец па традыцыі павесіў яго на дрэва тым самым сімвалічна адзначыўшы пачатак новага каляндарнага сонечнага цыкла на вясеннняе раўнадзенства.
У адпаведнасці з лакальнай традыцыяй жанчыны выкачваюць усялякія цялесныя ды душэўныя нядугі пры дапамозе святочнага печыва ў выглядзе птушыных яек
Жанчыны з вёскі Касцюшкавічы святкуюць Саракі традыцыйнымі поснымі частаваннямі ды высвятляюць каму пашанцуе знайсці у сваёй “птушке” манету.
Маладая жанчына корміць кур перасыпаным ад старой жанчыны ў падол зернем на Саракі, каб куры добра несліся.
На святочным печыве ў вёсцы Касцюшкавічы на Саракі варажылі маладыя жанчыны: адвярнучыся спіной да сабакі, яны кідалі яму сваіх загадзя памечаных “птушачак” і глядзелі, якую з іх першым з’есці сабака. Лічылася, што тая дзяўчына, чыё печыва першым будзе з’едзена, першай абярэцца шлюбам.
Згодна з традыцыяй на свята Саракоў у адну з выпечаных святочных птушак хавалі манету, каб затым хтосьці са сваякоў ці гасцёў знайшоў яе ў сваім печыве. Лічылася, што, таму хто знойдзе манету, вельмі пашчасціць у гэтым годзе.
Сталыя жанчыны вучаць маладых, як рабіць печыва ў форме птушак і птушыных яек на свята Саракі ў вёсцы Касцюшкавічы.
Бабуля з вёскі Касцюшкавічы прасейвае муку ў дзежцы для вырабу святочнага печыва ў выглядзе птушак і птушыных яек. Раней для вырабу “птушыных вачэй і дзюб” вясковыя гаспадыні карысталіся зернем каноплі, а зараз – разынкамі.
Жанчына знайшла ў святочным печыве схаваную манету, якая згодна з традыцыяй прынясе ёй заможнасць у гаспадарцы, здароўе, і шчасце на працягу ўсяго года.

belsat.eu

 

 

.

Стужка навінаў