Вяртанне «хаацічаскай» Надзеі Каткавец: У кожнага чалавека свае трэнды, свае брэнды


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=c55MXUGAd0k”][vc_column_text]У сеціва трапіла відэа, як любіміца беларускай публічнасці ды былая намесніца міністра сельскай гаспадаркі Надзея Каткавец разважае пра сітуацыю ў беларускай модзе.

Спадарыня Надзея ў той час, калі ёй рабілі манікюр, адзначыла: «Вы разумееце, неяк так, становіцца модным тое, што забытае. Відаць, гэта правільна, гэта нармальна, не, канешне ж, маладыя, крэатыўныя розумы прыносяць свае адбіткі, свае лініі, свае кірункі, у тым ліку ў беларускую моду. І сёння трэба хутчэй казаць пра трэнд, чымся пра антытрэнд, бо фактычна, відаць, антытрэнд цяжка прыдумаць і ён наўрад ці існуе ў цяперашніх сітуацыях. Чаму? Бо, у прынцыпе, моднае ўсё тое, што прыгожае, а ў кожнага чалавека свая прыгажосць, а значыць свая мода, свае трэнды, свае брэнды».

Надзея Каткевец вядомая некалькімі сваймі выказвыаннямі. Праславілі яе словы пра «хаацічаскі сложаныя цэны».

Увагу гледачоў прыцягнула «лекцыя» Надзеі Каткавец пра кароваў, якую яна пачала гэтак:«Вось вы, старшыня калгасу, пабудавалі ферму. Што далей?»

У гэтай «лекцыі» першая намесніца міністра сельскай гаспадаркі параўнала беларусак з каровамі: «Тут хлопцы сядзяць – хтосьці з дзяўчат ім падабаецца, хтосьці не падабаецца. Гэтак жа і з кароваю, за ёй трэба паназіраць».

З ліпеня 2013 года Надзея Каткавец з’яўляецца намесніцай кіраўніка справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў