Вяртанне Аляксея Навальнага ў Маскву. Онлайн


Палітык Аляксей Навальны ў нядзелю, 17 студзеня, вяртаецца ў Расею. З 22 жніўня лідар расейскай апазіцыі лячыўся і праходзіў рэабілітацыю ў Нямеччыне ў клініцы Charite пасля спробы забойства баявым ядам з групы «Навічок». Карэспандэнты Vot Tak TV працуюць у Берліне і Маскве.

14:01. Навальнаму прадаставілі ахову канцлера Нямеччыны.

Па дадзеных крыніц, блізкіх да расейскага палітыка, Аляксей Навальны прыбудзе ў аэрапорт у суправаджэнні аховы, якая дадзена яму як госцю федэральнага канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель, паведамляе «Радио Свобода». Магчыма, гэта акалічнасць дазволіць Навальнаму сесці ў самалёт, мінуючы галоўны будынак аэрапорта.

13:57. Расейскія авіялініі ўмеюць здзівіць.

Видимо, во «Внуково» сегодня будут сбивать прилетающие самолёты https://t.co/5edCmOuENc

— Alexey Navalny (@navalny) January 17, 2021

13:41. Масква. Тым часам у аэрапорт Унукава едуць паліцэйскія аўтобусы.

Во Внуково едут автозаки

Фото: Денис Каминев / Дождь pic.twitter.com/dKmTFFnJPu

— Дождь (@tvrain) January 17, 2021

13:16. Актывістка выйшла да берлінскага аэрапорту з банэрам

«Мне было важна, таму што мне не ўсё роўна, што адбываецца ў краіне, грамадзянкай якой я з’яўляюся. Хоць я і жыву ў Нямеччыне, мне сорамна за тое, што адбываецца ў Расеі. Я лічу, што Аляксей – годны будучы прэзідэнт. І вялікі яму чалавечы дзякуй за яго подзвіг: за тое, што ён перанёс і ўсё роўна вяртаецца на радзіму. Таму што сіла ў праўдзе, ён гэта ведае і не баіцца. Ён вельмі мужны чалавек», – сказала Кацярына.

Актывістка Кацярына з банэрам «Аляксей, удачы» ў аэрапорце Берлін-Брандэнбург.
Фота: Святлана Махахей для «Вот так»

12:52.У чаканні Аляксея і Юліі Навальных у аэрапорце Берлін-Брандэнбург збіраюцца журналісты. З-за абмежаванняў у сувязі з пандэміяй коронавірусу аэрапорт пустуе.

13 студзеня апазіцыянер Аляксей Навальны паведаміў, што вернецца ў Расею ў нядзелю на авіярэйсе «Победы». Увечары таго ж дня стала вядома, што ФСВП абвесціла апазіцыянера ў вышук па справе «Іў Рашэ» 29 снежня з «загадам аб прыняцці мер да яго затрымання пры ўсталяванні месцазнаходжання». Аднак да 13 студзеня пра гэта не паведамлялася. ФСВП паабяцала «прапрыняць усе дзеянні», каб затрымаць Навальнага.

Больш за 9 тысяч чалавек адгукнуліся на мерапрыемства ў Facebook «Встречаем Навального». Пры гэтым ва Унукака адмовілі журналістам у здымках прылёту Аляксея Навальнага. Прэс-служба маскоўскага аэрапорта палічыла, што арганізацыя здымак з’яўляецца масавым мерапрыемствам, забароненым у сувязі з пандэміяй. Раней прадстаўнікі аэрапорта заяўлялі «Открытым медиа», што «прадпрымаць якія-небудзь меры па забеспячэнні бяспекі ў сувязі з вяртаннем таго ці іншага пасажыра ў функцыянал суб’екта транспартнай інфраструктуры не ўваходзіць».

Пракуратура Масквы папярэдзіла, што сустрэча Навальнага ў аэрапорце лічыцца няўзгодненым масавым мерапрыемствам: «Тлумачым, што як арганізацыя няўзгодненага публічнага мерапрыемства, так і ўдзел у ім, цягнуць за сабой устаноўленую заканадаўствам Расейскай Федэрацыі адказнасць».

У снежні 2020 года Bellingcat, The Insider, CNN і Фонд борьбы с коррупцией апублікавалі расследаванне, што да замаху на палітыка датычныя восем супрацоўнікаў ФСБ. Аднак Следчы камітэт адмовіўся нават праводзіць праверку ў дачыненні да сілавікоў.

Крымінальная справа аб замаху на Аляксея Навальнага ўсё яшчэ не распачатая.

Аляксей Навальны з жонкай Юліяй.
Фота: Instagram

AB/АА, belsat.eu

Стужка навінаў