Вярхоўны суд распачаў разгляд справы былога старшыні Менскага раённага суда


У Вярхоўным судзе распачалі разглядаць справу над былым старшынём Менскага раённага суду Аляксандрам Хаванскім. Былога суддзю вінавацяць у крадзяжы з выкарыстаннем службовага становішча (ч.4 арт. 210 КК) і ў злоўжыванні ўладай (ч.3 арт. 424 КК). Аляксандру Хаванскаму пагражае да 12 гадоў зняволення, піша Радыё «Свабода».

Аляксандра Хаванскага затрымалі ў чэрвені 2017 году. Хаця яшчэ ў жніўні 2016 году Аляксандр Лукашэнка сваім указам вызваліў яго ад пасады ў сувязі з учынкам, «не сумяшчальным са знаходжаннем на дзяржаўнай службе». У сакавіку 2019 году былога суддзю вызвалілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Аляскандр Хаванскі ў Судзе.
Фота: Уладзімір Заміроўскі. TUT.BY

Былога суддзю вінавацяць вінавацяць у тым, што ён нібыта аформіў на працу фіктыўнага супрацоўніка і гэтым нанёс страты дзяржаве. На якую суму, пакуль не агучваецца. Абвінавачваюць Аляксандра Хаванскага паводле ч.4 арт. 210 КК (крадзеж з выкарыстаннем службовага становішча і ч.3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай). Пакаранне паводле гэтых злачынстваў прадугледжвае да 12 гадоў зняволення.

Аляксандр Хаванскі адмаўляецца ад каментароў. Падчас судовага паседжання ён заявіў, што мае намер бараніць сябе сам.

Агулам першае паседжанне па яго справе 2 сакавіка было кароткім. Суддзя Уладзімір Давыдаў выслухаў хадайніцтвы падсуднага, але да зачытвання абвінавачання справа не дайшла. Суддзя абвесціў перапынак да 10 сакавіка.

Распачнецца паседжанне 10 сакавіка з выступу пракурора Юрыя Шарснёва. Дзяржаўны абвінаваўца вядомы сваім удзелам у карупцыйных справах. Менавіта ён выступаў у справе па абвінавачванні інжынера МЗКЦ Андрэя Галавача, экс-мэра Жодзіна Юрыя Шарага.

Hавiны
«Чалавек года» Крычава прызнана вінаватай у карупцыі і крадзяжы дзяржмаёмасці. Паводле яе, «так робяць усе»
2020.02.01 12:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў