Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Валерыя Цапкалы на рашэнне ЦВК


Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне пакінуць без задавальнення скаргу экс-кіраўніка Парку высокіх тэхналогіяў Валерыя Цапкалы на рашэнне Цэнтрвыбаркама не рэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты. Пра гэта піша «Інтэрфакс-Захад».

Як заявіла суддзя Ганна Сакалоўская, суд прыйшоў да высновы аб адсутнасці прававых падставаў для задавальнення скаргі Цапкалы і адмены пастановы ЦВК ад 14 ліпеня 2020 года.

Сакалоўская дадала, што суд вырашыў пастанову ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі Цапкала кандыдатам у прэзідэнты пакінуць без зменаў, а скаргу на гэтае рашэнне – без задавальнення. Пры гэтым, працягнула суддзя, рашэнне набывае моц неадкладна, абскарджанню яно не падлягае.

Hавiны
Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу на нерэгістрацыю Віктара Бабарыкі
2020.07.16 20:24

Нагадаем, 14 ліпеня ЦВК адмовіўся рэгістраваць у якасці кандыдатаў на прэзідэнта Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. Цапкалу адмовілі ў рэгістрацыі з прычыны нібыта недастатковай колькасці сабраных галасоў.

Паводле ЦВК, са 160 тысяч паданых за Цапкалу подпісаў сапраўдныя толькі 75 тысяч – гэтага не хапае для рэгістрацыі, што з’яўляецца падставай для адмовы ў рэгістрацыі. Акрамя таго, ЦВК выявіла неадпаведнасць у фінансавай дэкларацыі жонкі Цапкалы: там нібыта не пазначаныя акцыі, якімі яна валодае.

Аб’ектыў
Галоўныя канкурэнты Лукашэнкі ў прэзідэнцкай кампаніі ўдзельнічаць ня будуць
2020.07.15 00:38

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў