Вярхоўны суд Індыі дазволіў жанчынам камандаваць арміяй


Вярхоўны суд Індыі, нягледзячы на ​​супраціў уладаў, дазволіў жанчынам-вайскоўцам займаць камандныя пасады нароўні з мужчынамі. Пра гэта паведамляе euronews.com.

Раней ва ўрадзе краіны заяўлялі, што шараговыя жаўнеры, набраныя з сельскай мясцовасці, ментальна не гатовыя прыняць камандзіраў-жанчынаў. Падобныя пярэчанні суддзі палічылі дыскрымінацыйнымі і заснаванымі на стэрэатыпах.

Індыйскія вайскоўцы. Крыніца: PACIFIC PRESS / Alamy / Alamy / Forum

Цяпер жанчыны змогуць атрымліваць званні ад палкоўніка і вышэй. Вердыкт суду мусіць быць выкананы цягам трох месяцаў. У арміі называюць рашэнне гістарычным.

Вердыкт Вярхоўнага суда, адзначаюць СМІ, не азначае, што жанчыны-афіцэры будуць служыць у вайсковых баявых падраздзяленнях, такіх як пяхота, артылерыя або танкавыя часткі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў