Вярхоўны суд апублікаваў звесткі пра затрыманых і арыштаваных

Вярхоўны суд адрэагаваў на звароты грамадзянаў у сувязі з затрыманнямі і арыштамі. Многія не могуць знайсці сваіх родных і блізкіх і накіроўваюць запыты да сілавікоў. Суд апублікаваў звесткі, але толькі пра затрыманых жыхароў Менску.

Паводле прэсавай службы Вярхоўнага суда, у ведамства патрапіла шмат зваротаў, на якія суддзі вырашылі адказаць і апублікавалі звесткі пра асобаў, якія асуджаныя на адміністрацыйны арышт. Але звесткі апублікаваныя толькі і выключна па Менску і толькі па стане на 11 жніўня.

У спісе ўсяго толькі каля 500 асобаў.

Міліцыянта, якога абвінавачвалі ў арганізацыі масавых закалотаў, апраўдаў суд

СК belsat.eu

Hавiны