Вярхоўная Рада Украіны зняла недатыкальнасць з дэпутатаў


Вярхоўная Рада Украіны канчаткова зацвердзіла змены ў Канстытуцыю, якія прадугледжваюць поўную адмену недатыкальнасці дэпутатаў украінскага парламенту, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Закон, за які прагаласавалі ў Радзе, прадугледжвае адмену палажэнняў пра тое, што дэпутат парламенту не можа быць затрыманы, арыштаваны або прыцягнуты да крымінальнай адказнасці без згоды сваіх калегаў.

Аб’ектыў
За 100 дзён на пасадзе Зяленскі не адказаў ні на адное важнае пытанне
2019.08.27 21:57

Пры гэтым у Канстытуцыі застаецца палажэнне, што дэпутаты не нясуць юрыдычнай адказнасці за вынікі сваіх галасаванняў або выказванняў у парламенце або яго органах за выключэннем адказнасці за паклёп.

Змены ўступяць у сілу з 1 студзеня 2020 года. Адмена дэпутацкай недатыкальнасці была адным з фундаментальных перадвыбарных абяцанняў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і яго партыі «Слуга народа».

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс у Вярхоўную Раду законапраект, які распаўсюджвае дзеянне закона аб люстрацыі на Пятра Парашэнку і ўсіх прадстаўнікоў улады, што кіравалі краінай з 2014 па 2019 гады.

Папярэдняя люстрацыя праводзілася пасля Еўрамайдану і тычылася чыноўнікаў часоў кіравання Віктара Януковіча. Паводле новага законапраекту, люстрацыя мусіць быць распаўсюджана на асобаў, якія займалі пасады з 23 лютага 2014 года па 19 траўня 2019 года і не былі звольненыя на працягу гэтага перыяду па ўласным жаданні. Пад новую люстрацыю можа трапіць экс-прэзідэнт Парашэнка, міністры, кіраўнікі сілавых структураў, дэпутаты і г.д.

Фота
Зяленскі прагаласаваў на парламенцкіх выбарах. Міні-фотарэпартаж
2019.07.21 16:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў