Вярхоўная Рада Украіны разгледзіць даты інаўгурацыі Зяленскага


У Вярхоўнай Радзе Украіны зарэгістравана 7 праектаў пастановаў пра дату правядзення інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Некалькімі праектамі прапануецца правесці інаўгурацыю 19 траўня, іншыя – 17, 20, 26 ці 28 траўня, паведамляе UNIAN.

Падчас галасавання сябры камітэту Рады адзінагалосна выказаліся за тое, каб Вярхоўная Рада разгледзела ўсе сем пастановаў.

«Ніводная з пастановаў не мае такіх недахопаў, якія б зрабілі немагчымым разгляд у Вярхоўнай Радзе», – цытуе словы першага намесніка старшыні камітэту Паўла Пінзеніка korrespondent.net.

Падчас пасяджэння парламенту старшыня Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій паабяцаў, што пастановы аб інаўгурацыі дэпутаты разгледзяць 16 траўня.

Hавiны
Зяленскі пачаў інфармацыйную вайну за Крым і Данбас. Як і абяцаў
2019.05.13 20:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў