Вялізны сцяг Аўстраліі з авечак


Аўстралійская фермерка зладзіла незвычайную інсталяцыю з нагоды нацыянальнага свята сваёй краіны.

Гэна Мэр’ёт паклала ежу для сваіх авечак у форме аўстралійскага сцяга – такім чынам фермерка вырашыла адзначыць Дзень Аўстраліі, які святкуецца 26 студзеня. Для гэтага яна выкарыстала як мінімум 1030 авечак. Таксама з дапамогай жывёлаў Ганна Мэр’ёт выклала надпіс «OZ», што з’яўляецца слэнгавай назвай Аўстраліі.

Фермерка кажа, што была шчаслівая ператварыць руцінны працэс кармлення авечак у штосьці зусім іншае, «у аўстралійскім духу».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў