Вялікі зыход ІП? Бізнесоўцы збіраюцца масава зачыняць справы


Паводле даследвання аб’яднання «Перспектыва», каля 86% беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў маюць намер ужо праз два гады згарнуць свой бізнес, калі не палепшацца ўмовы для працы па дакументах. Найбольш бізнесоўцаў палохаюць нормы Дэкрэту № 222, павелічэнне падаткаў.

У даследаванні узялі ўдзел каля 500 прадпрымальнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Дадзеныя на 1 снежня 2016 году.

Калі не вырашыцца праблема з дакументамі і сертыфікатамі на тавар, вы…

 

Гэтыя вынікі сярод іншага абмркоўваліся падчас прэзентацыі даследавання «Лепшы рэгіён для індывідуальнага прадпрымальніцтва Беларусі ў 2016 годзе».

«Сёння ты працуеш, у цябе ёсць ІП, ты маеш бізнес, а заўтра ты становішся дармаедам. Адной нагой мы стаім на парозе дармаедства, не можа быць гарантыі, што не падпадзем пад дэкрэт №3», – гаворыць прадпрымальнік Сяргей Сумараў.

Галоўная праблема для вас сёння ў бізнесе?

«Менш становіцца ІП, аднак павялічваецца падатак, тым самым кампенсуюцца страты ў дзяржаве. Напрыклад, калі раней $ 100 плацілі 100 асобаў, то цяпер 50 асобаў плоцяць тыя ж 100$. Ідзе планамернае знішчэнне прадпрымальніцтва» – канстатуе Анатоль Шумчанка, лідар грамадскага абʼянання «Перспектыва».

У чым, альбо ў кім, перш за ўсё, Вы бачыце пагрозу для свайго бізнесу?

«Нашая ўлада да такой ступені ўсё зарэгулявала ўвесь бізнес. Дзяржава лезе паўсюль. Самае галоўнае, каб дзяржава не лезла, каб быў спакой у бізнесе», – каментуе Андрэй Шасцярыкоў, старшыня савету ІП Рынак «Южны» ў Горадні.

Ганна Русінава, belsat.eu

Стужка навінаў