Вялікі «VELO_ve Music Fest» запускае сезон бясплатных хатніх вечарынаў


З 24 красавіка ў Беларусі стартуе новая хваля музычных онлайн-вечарынаў розных жанраў і тэматыкі, ад року да фламенка, з самых нечаканых пляцовак сталіцы. Ад Менскага мора да андэграўндных месцаў, не выходзячы з дому.

Арганізатары «VELO_ve Music Fest» абяцаюць гледачам не проста бясплатны і модны кантэнт, а жывы ўдзел у музычных трансляцыях разам з лепшымі артыстамі і вядомым на ўвесь тусовы Менск вядоўцам – Андрэем Бондам. Менавіта ён будзе камунікаваць з вамі падчас эфіраў, распавядаць неверагодныя факты, праводзіць экскурсіі па андэграундных лакацыях і падорыць не толькі сваю непаўторную харызму, але і дарагія прызы. І за ўсё гэта задавальненне вы нічога не плаціце.Такім чынам, модныя хлопцы і дзяўчаты, рыхтуйцеся прыліпнуць да экранаў гаджэтаў.

Ужо 24 красавіка на платформе «VELO_ve Music Fest» пройдзе першая чатырохгадзінная трансляцыя.

Адчыніць музычны сезон бясплатных онлайн-вечарынак «VELO_ve Джаз» з пляцоўкі, па якой сапраўды ўжо ўсё засумавалі – у галерэі сучаснага мастацтва «DK Gallery». Увесь вечар мы будзем тусавацца пад віртуознае выкананне джаза ад MIKHAIL PHILIPENYA QUARTET. Яркі прадстаўнік джазавай сцэны Беларусі, гітарыст гурта «Яблочный Чай» выступіць з новай аўтарскай праграмай – сімбіёзам джаза, фламенка, этна, неверагоднай музычнай думкі і душы, поўнай пытанняў і пошукаў.

Падчас гэтай онлайн-трансляцыі, у якасці бонусу, ён абяцае гледачам падрабязную экскурсію па новых модных выставах «DK Gallery». Ну і вядома, жывыя размовы і раздачу падарункаў ад «VELO». Не забывайцеся таксама рабіць гісторыі з хатняй онлайн-вечарыны, каб адчуваць маштаб.

Падрабязнасці кожнай трансляцыі «VELO_ve Music Fest» арганізатары будуць размяшчаць напярэдадні правядзення. А пакуль вы чакаеце новай трансляцыі, мінулыя стрымы можна будзе прагледзець у любы час. Сачыце за навінамі можна ў сацыяльных сетках: ВК, Facebook, Instagram

Hавiны
У Менску ўпершыню пройдзе беларускамоўны стэндап
2019.09.18 16:02

CK belsat.eu

Стужка навінаў